Новости проекта
«Учитель для Беларуси»
ВНИМАНИЕ! Технические работы
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 30 человек

Прыйшла Каляда, Дзверы адчыняйце! Калядоўшчыкаў у хату Шчыра запрашайце!

Дата: 15 января в 09:34

Вы калі-небудзь спрабавалі калядаваць разам з дзецьмі?  Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным. Што такое калядкі, як калядаваць з дзеткамі ў наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіт - пра ўсё гэта чытайце ў нашай нататцы. А таксама мы падрыхтавалі падборку простых і вясёлых калядак, якія лёгка вывучыць з дзецьмi.

       Пасля Новага года да нас прыходзіць свята, якое мае назву Каляды. Гэта беларускае  традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання  сцюжы, холаду, мяцелiцы,  адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi.

             Дарослыя гаварылi дзецям перад Калядамi: «Дзецi, дзецi! Бачыце — сонейка нiзка, Каляда блiзка, хутка прыедзе на сiвым канi».

            Дзецi пыталiся: «А дзе зараз Каляда?»

 — «Зусiм блiзка, за лесам», — адказвалi дарослыя.

         На Каляды ладзяцца розныя забавы i гульні. І ў нашы дні убраныя дарослыя і дзецi ходзяць па дварах і пры дапамозе кароткiх песень- калядак - жадаюць гаспадарам шчасця і працвітання ў новым годзе.

Як калядаваць з дзецьмі ў наш час

          Выдатна, калі ў вас атрымаецца сабраць кампанію дарослых і дзетак, якія жывуць з вамі ў адным пад'ездзе, доме ці двары, і калядаваць вясёлым  гуртам. Па даўняй традыцыі, каб калядаваць, трэба як мінімум 3 чалавекі.

           Кіраўнік калядоўшчыкаў - Зорканоша. Гэта чалавек, які ідзе першым і нясе зорку. Зорка мае 5, 8 ці 16 промняў, якiя заканчваюцца пампонамi з рознакаляровай паперы.. Яе папросту можна выразаць з шчыльнага кардона і ўпрыгожыць бліскаўкамі або бітымі ёлачнымі цацкамі. Ёсць варыянт паскладаней: зорка з дроту, якую потым абмотваюць каляровымі стужачкамі.

Адна з галоўных дзейных асоб — Каза. У старажытнасцi яна шанавалася за здольнасцi паляпшаць ураджай.

Дзе каза ходзiць — там жыта родзiць.

Дзе каза хвастом — там жыта кустом.

Дзе каза нагою — там жыта капною.

Дзе каза рогам — там жыта стогам.

          Звычайна на Каляды вадзiлi мядзведзя. Ён сiмвалiзуе адвагу, дае здароўе ў хаце малым i старым, а мужчынам — сiлу. Вадзiў мядзведзя павадыр з доўгiм кiем i музыка з бубнам. Ён прымушаў мядзведзя рабiць розныя дзеяннi.

         Яшчэ адным  важным калядоўшчыкам з'яўляецца Мехоноша. Яму прыходзілася насіць усё тое, што гаспадары дамоў накідаюць калядоўшчыкам: цукеркі, печыва, грошы і г.д. Менавіта накідаюць, так як калядоўшчыкі не павінны браць нічога з рук – усе  падарункі гаспадары павінны класці проста ў мех. Мяшок можна зрабіць з шчыльнай яркай тканіны і ўпрыгожыць. Ўпрыгожваннi  могуць быць як вышытыя, так і намаляваныя. Гэта можа быць сонца, зоркі, месяц, так як у даўніну гэтае свята сімвалізаваў пераход ад ночы да дня і ад зімы да лета.

Касцюмы для калядак

      Увесь  «калектыў» павінен быць апрануты належным чынам. Прыбіраюцца на Каляды ў самыя яркія адзеннi - стракатыя спадніцы, бабуліны хусткі, стужкі, каралі, завушніцы, пярсцёнкі. Шчокі можна размаляваць румянамі, нафарбаваць вусны. Калі пасля Новага года засталіся карнавальныя маскі, яны таксама будуць выкарыстаны. Маскі могуць быць разнастайнымі: звяры, дамавікі , і наогул казачныя персанажы. Надзеньце  стары  кажух поўсцю наверх, упрыгожце сябе невялікімі рожкамі і рознакаляровымі стужкамі.


 

Ну і самае галоўнае - вывучыце калядкі і калядныя песні разам з дзеткамі.

Прыйшлі мы да вас

З Козачкай рагатай,

Хай будзе  ўвесь час

Ураджай багаты!

***

Вой, Каза, мая Каза,

Паскачы па хаце!

Трэба болей каўбасы

Накалядаваці!

***

А з намі – мядзведзь,

Мішка касалапы.

Танчыць вальс – кульгець, кульгець –

Аж трасецца хата!

***

Гаспадыня, гаспадар,

Не скупіцеся,

З калядоўшчыкамі салам

Падзяліцеся!

***

На двары мяце завея,

Сцеле чыста-гладка,

Мы спяваем як умеем,

Дайце нам аладкі!

***

Жывіце заўжды

Ў ладзе дый раскошы,

А нам, маладым,

Не шкадуйце грошы!

***

Не скупіся, гаспадыня,

Не скупіся, гаспадар!

Каб за вашую дзяўчыну

Сватаўся замежны цар!

***

Вой, нешта мяшок

Поўны не да верха!

Будзе вам ва ўсім удача,

Як дасцё цукерку!

***

Мы па вуліцы хадзілі, танчылі, спявалі.

Ўсіх суседзяў весялілі – так калядавалі!

Абышлі ўсе двары, і, напэўна, годзе!

Завітаем да вас у наступным годзе!

Вершы

Каляды.

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты

Прынеслі Каляды – зімовыя святы.

Прынеслі забавы, і жарты, і песні,

Загадкі, і гульні, і танцы і песні.

Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся

Калядныя святы ў нас пачаліся.

Госця-Каляда.

Ходзіць з хаты ў хату госця-Каляда.

Як каза рагатая з лёну барада.

Мы адны вячэраць селі ў добры час.

Ой, і ў нашы дзверы стукае якраз.

Зябка на марозе, адчыняць пайду.

І за стол запросім госцю-Каляду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.